Віталь Рыжкоў: у словах “Крыўдую, значыць — існую!” мая нацыянальная ідэя
8 траўня ў эфіры Еўрарадыё — літаратар, рэпер Віталь Рыжкоў.
Такое пачуццё, як крыўда, магло б стаць для беларусаў вельмі добрай нацыянальнай ідэяй. У тым выпадку, калі б мы маглі карыстаць гэтае пачуццё для падмацавання сваёй ідэнтычнасці і ў якасці матывацыі адстойваць сваё. Бо, насамрэч, крыўда — вельмі моцная эмоцыя. Яна здольная штурхаць людзей да адстойвання свайго гонару, годнасці і самасці, — перакананы Віталь Рыжкоў.
Пра тое, ці здольная літаратура абудзіць у людзях жаданне вярнуць сабе сваю ідэнтычнасць, ці існуе ў Беларусі падзел на “прабеларускую” і “прарасійскую” часткі і чаму крыўда мусіць стаць важным складнікам нашай нацыянальнай ідэі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віталём Рыжковым.
--------
58:18
Васіль Калач: Гонар і Годнасць для кожнага — гэта мая нацыянальная ідэя
1 траўня ў эфіры Еўрарадыё — актор, рэжысёр, фехтавальшчык, папулярызатар гісторыі Васіль Калач.
У народаў, якія разам жылі ў Вялікім княстве Літоўскім, супольная гісторыя. Фактычна, мы маем, так бы мовіць, агульнага продка. Навошта мы сёння імкнемся гэтага продка пасекчы на кавалкі, падзяліць іх паміж сабой і ганарыцца выключна “сваёй” часткай той, агульнай гісторыі? Мы мусім прыняць факт, што ў беларусаў, літоўцаў, палякаў ды ўкраінцаў ёсць гэтая агульная гісторыя і не дзяліць яе, а шанаваць ўсё цалкам – як агульную спаччыну, перакананы Васіль Калач.
Пра тое, ці сапраўды нам асабліва няма кім ганарыцца і ў нас замалы “пантэон герояў”, ці магчымая была перамога мірнага пратэсту ў 2020 годзе і ці гатовыя беларусы да змагання за сваю нацыю і сваю дзяржаву, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Васілём Калачом.
--------
50:24
Мікіта Моніч: жыві, любі, рыхтуйся і пасягай на перамогу — мая ідэя сёння
24 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — мастацтвазнаўца, аўтар і вядоўца ютуб-канала “Каля Культуры” Мікіта Моніч.
Ужо сёння нам неабходна рабіць усё магчымае, каб тыя, хто прыйдзе пасля нас, былі больш колькаснымі, больш якасна падрыхтаванымі, больш смелымі і дасведчанымі. Мы не ведаем, ці так яно будзе. Але наша справа не ў тым, каб ведаць, каб накіроўваць гэтыя “народныя масы”. У кожнага з нас ёсць свой маленечкі “агародзік”, які мы даглядаем і на якім засейваем нешта каштоўнаснае. І некалі, тыя хто пройдзе па нашым шляху пасля нас, ім скарыстаюцца і дасягнуць дзякуючы гэтаму большага, чым здолелі дасягнуць мы, перакананы Мікіта Моніч.
Пра тое, якое значэнне культура мае для станаўлення нацыі, чаму важна захоўваць сваю ідэнтычнасць нават ў замежжы і навошта берагчы ключы ад страчанай хаты, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Мікітам Монічам.
--------
58:06
Макар Валынкін: беларус беларусу беларус — у гэтым нашы і сіла, і ідэя
17 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — відэаблогер і пісьменнік Макар Валынкін.
Жывучы ў эміграцыі, у адрыве ад радзімы, сваёй зямлі і сваіх каранёў вельмі лёгка ўявіць цябе і ўсіх нас апошнім пакаленнем, якое размаўляе па-беларуску. Уявіць, што пасля нас не застанецца практычна нікога, хто будзе карыстацца беларускай мовай, вельмі лёгка: у эміграцыі людзі проста на яе забудуцца, а ў Беларусі яна знікне пад ціскам русіфікацыі. Але гэтак жа можна і сказаць сабе, што мы не станем “апошнім пакаленнем”, што наша паўстанне за нашу будучыню не скончанае, мы не пераможаныя і мы працягваем сваю барацьбу, перакананы Макар Валынкін.
Пра тое, ці сапраўды мы дажылі да часоў, калі можам стаць апошнім пакаленнем, ці варта нам у такім выпадку заганяцца думкамі пра нейкія нацыянальныя ідэі і што дае падставы казаць пра няскончанасць нашага паўстання, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Макарам Валынкіным.
--------
49:52
Лявон Вольскі: сёння наша часовая ідэя гучыць так — перачакаць і перамагчы!
10 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — франтмен гуртоў Volski і Крамбамбуля, мастак, пісьменнік Лявон Вольскі.
Мы апынуліся ў эпіцэнтры вайны. І гэта не толькі рэальная вайна, якая ідзе ва Украіне, дзе ў тым ліку гінуць і беларусы. Сапраўдную вайну на вынішчэнне ўсяго беларускага, нацыянальнага вядзе і Лукашэнка. Адначасова мы мусім супрацьстаяць “рускаму свету”, які таксама наш вораг. І хоць імперская Расія стала на шлях развалу, што прывядзе і да аслаблення лукашэнкаўскага рэжыму, да перамогі далёка. І мы мусім сканцэнтравацца на тым, каб выжыць і перамагчы ў гэтай вайне дабра і зла, перакананы Лявон Вольскі.
Пра тое, ці з’яўляецца беларускі народ нацыяй і чаму беларусы так мала цікавяцца сваім, чаму без мовы Беларусь не захаваць і як перамагчы ў супрацьстаянні з “рускім светам”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Лявонам Вольскім.
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.