PodcastScolastico«‎Як тут як там»

«‎Як тут як там»

Менская ўрбаністычная платформа
«‎Як тут як там»
Ultimo episodio

4 episodi

  • «‎Як тут як там»

    «Ці зможа спадчына без рэстаўратараў?»

    17/12/2025 | 56 min

    Гутарка пра тое, як у Беларусі складваецца крызіс у рэстаўрацыі: чаму адукацыйныя праграмы і інстытуты закрываюцца, мадэрнізм 1970-х у Мінску «рамонтамі» губляе каштоўнасць, як энтузіясты і цэхавая культура «майстар–вучань» доўгі час трымалі сферу замест устойлівай сістэмы адукацыі і фінансавання, і чаму без адказнасці спецыялістаў і жывых супольнасцяў архітэктурная памяць гарадоў можа проста не дажыць да будучыні.

  • «‎Як тут як там»

    «Іржавая будучыня беларускіх гарадоў»

    09/12/2025 | 51 min

    Прамысловая спадчына — што мы на самой справе называем спадчынай і як фарміруюцца гісторыі вакол заводаў, фабрык і індустрыяльных зон? У эпізодзе абмяркоўваем сумленнасць наратываў, ролю людзей і супольнасцяў, значэнне фізічнай абалонкі і магчымасці, якія адкрывае пераасэнсаванне і рэвіталізацыя прамысловых тэрыторый.

  • «‎Як тут як там»

    «‎Як добрыя ідэі становяцца дурацкімі праектамі?»‎

    23/11/2025 | 47 min

    Часам амбітныя гарадскія задумы ператвараюцца ў недабуды, фінансавыя дзіркі і мемы, якімі пужаюць планіроўшчыкаў. Чаму гэта адбываецца і дзе менавіта ўсё ламаецца? Разбіраем, як добрыя ідэі становяцца дурацкімі праектамі, на прыкладах шрубалётнай архітэктуры Эміратаў, эфекту Більбао і іміджавай гісторыі манарэйкі.

  • «‎Як тут як там»

    «‎Панэлькі — хто каго перажыве?»‎

    01/11/2025 | 54 min

    Панэльная забудова — гэта тое, што атачае кожнага і кожную з нас у беларускіх гарадах, робячы іх “шэрымі” і аднолькавымі. Але ці сапраўды панэлькі пазбаўляюць нашы гарады самабытнасці? Ці, можа, панэльная забудова — гэта інструмент, што дапамагае нам займець свае квадратныя метры ва ўмовах росту коштаў на жыллё?У першым эпізодзе падкаста мы пагутарым пра:панэлькі як жылы аб’ектпрасторавую арганізацыю панэльных мікрараёнаў значэнне панэлек для сучасных гарадоўуяўныя мадэлі будучыні, дзе панэльная забудова ёсць і дзе яе няма 

Altri podcast di Scolastico

Su «‎Як тут як там»

«‎Як тут як там» — гэта новы падкаст Менскай урбаністычнай платформы, дзе нашы ўнутраныя дэбаты пра сучасную ўрбаністыку выходзяць у публічную прастору. У кожным эпізодзе мы сустракаемся ўтраіх, каб з розных бакоў прафесійнай экспертызы падыскутаваць пра сусветныя ўрбаністычныя трэнды, а таксама парэфлексаваць, як гэтыя сусветныя тэндэнцыі адбіваюцца на беларускай рэчаіснасці. Мы не гарантуем простых адказаў на складаныя пытанні, але абяцаем цікавыя гутаркі і прастору для разваг.www.mienskurban.space
Sito web del podcast

Ascolta «‎Як тут як там», Davide's English Podcast e molti altri podcast da tutto il mondo con l’applicazione di radio.it

Scarica l'app gratuita radio.it

  • Salva le radio e i podcast favoriti
  • Streaming via Wi-Fi o Bluetooth
  • Supporta Carplay & Android Auto
  • Molte altre funzioni dell'app